вылюдзець

вылюдзець
вылюдзець (вылюднець) зак.
Стать видным, рослым, возмужавшим.
За гады службы ў арміі ён (Сяргей) неяк вылюдзеў, пасталеў. Сабаленка. Некалі, дзяўчом, як помню, была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер, глядзі ты, як вылюдзела! Далідовіч. З ліку пяцікласнікаў, асабліва тых, якія разы са два былі другагоднікамі, ёсць такія, што парадкам вылюднелі. Навуменка. Падхватнае хлапчанё ў Ладуцькаў вылюднела, галавастае. Карамазаў.

Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. . 1994.

Игры ⚽ Поможем написать реферат

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»